Сумесны праект Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Жанчыны, якія стварылі эпоху»
Установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» сумесна з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь упершыню падрыхтавалі унікальны праект «Жанчыны, якія стварылі эпоху», у рамках якога на аснове архіўнай хронікі было падрыхтавана 10 відэасюжэтаў, прысвечаных жанчынам, удастоеным звання «Герой Сацыялістычнай працы» – Шатухінай Антаніне Уладзіміраўне, Бакунец Ніне Фёдараўне, Гарачка Зінаідзе Дзмітрыеўне, Гулідавай Валянціне Мікалаеўне, Казлоўскай Любові Пятроўне, Орда Таццяне Рыгораўне, Пятрэнка Ніне Тарасаўне, Саламаха Варвары Міхайлаўне, Ярашэвіч Зінаідзе Пятроўне. Да сямі з іх напярэдадні 1 Мая дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь прыйшлі ў госці, каб падзякаваць за працу і ўручыць каштоўныя падарункі.
Убачыць відэаролікі ў рамках дадзенага праекту можна на Youtube-канале БДАКФФД па спасылцы.
У працэсе стварэння прэзентацыйнага роліка ў БДАКФФД была праведзена вялізная даследчая работа, падчас якой былі адабраны кінадакументы, фатаграфіі, з выкарыстаннем якіх былі зманціраваны 9 відэасюжэтаў пра жанчын, удастоеных звання «Герой Сацыялістычнай Працы». Гэта жанчыны, якія дабіліся высокіх вынікаў у самых розных сферах дзейнасці – вытворчасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, лёгкай прамысловасці, навуцы і культуры.
У Год беларускай жанчыны, летапіс архіўнай хронікі наглядна сведчыць аб самаадданай працы нашых суайчынніц на карысць сваёй краіны, аб іх поспехах і выдатных дасягненнях.
На фота: Застаўка роліка «Жанчыны, якія стварылі эпоху», 1 траўня 2026 г.
![]() |
