Дзяржархіў Віцебскай вобласці працягвае праводзіць мерапрыемствы ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў»
26 лютага 2026 г. Дзяржархіў Віцебскай вобласці, які выступае адным з заснавальнікаў праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў», разам з сузаснавальнікамі Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І.Леніна і Віцебскім абласным музеем Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова правёў сустрэчу з грамадскасцю.
Праект «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» закліканы аб’яднаць моладзь Беларусі і Расіі для захавання гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне.
У рамках мерапрыемства адбылася лекцыя навуковага супрацоўніка Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова Глеба Арлоўскага аб фарміраванні архітэктурнага ансамбля плошчы Перамогі ў горадзе Віцебску.
Дзяржархівам Віцебскай вобласці праведзена дэманстрацыя хроніка-дакументальнага фільма «Вызваленне Віцебска», падрыхтаванага БДАКФФД.
Архівам таксама былі прадстаўлены банэрныя выставы дакументаў «Варонка ў варонку, выдзеўбана і зняверана гэтая зямля…» і «Летам 1944-га».
У мерапрыемства прынялі ўдзел больш за 110 чалавек – студэнтаў ВНУ, навучэнцаў каледжаў і мастацкіх школ, прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі «Залаты ўзрост».
![]() |
| 1. Банэр мерапрыемства ў рамках праекту «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленьняў». |
![]() |
| 2. Ля банэрнай выставы дакументаў «Летам 1944-га»: выставу прадстаўляе вядучы архівіст Мясаедава Святлана. |
![]() |
| 3. Падчас лекцыі Глеба Арлоўскага, навуковага супрацоўніка Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова, аб фарміраванні архітэктурнага ансамбля плошчы Перамогі ў горадзе Віцебску. |


