«Архівы-школе»: экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз»
У рамках акцыі «Архівы-школе» ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз».
У чытальнай зале супрацоўнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі пазнаёмілі навучэнцаў з гісторыяй архіўнай справы Магілёўшчыны, асаблівасцямі працы архівістаў. Для навучэнцаў былі прадстаўлены дакументы, прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа ў гады вайны.
Потым экскурсія працягнулася ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе навучэнцам быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў і ўмовы захоўвання дакументаў у архівасховішчах.