Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» працягваецца акцыя «Архівы – Школе»

На мінулым тыдні ў рамках правядзення акцыі «Архівы – Школе» ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае працягнута правядзенне ўрокаў і экскурсій для школьнікаў.

25 і 26 верасня архіў наведалі вучні Удзелаўскай сярэдняй школы і Шунеўскай базавай школы Глыбоцкага раёна. Дзеці азнаёміліся з дакументамі, прадстаўленымі на выставе архіўных дакументаў «Ты жадаеш міру? Памятай пра вайну!», якія расказваюць пра генацыд беларускага народа на тэрыторыі Глыбоцкага раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны.

27 верасня архіў прыняў навучэнцаў Дзеркаўшчынскай базавай школы Глыбоцкага раёна. Ім таксама была прадстаўлена выстава і праведзены кіналекторый з праглядам фільма «Вызваленне. Віцебск», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

У гэты ж дзень супрацоўнікі архіва пабывалі ў сярэдняй школе №2 г.Глыбокае, дзе для вучняў 8-га і 10-га класаў правялі ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Глыбоцкага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны». Пасля ўрока для хлопчыкаў і дзяўчынак быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне. Віцебск».

 

1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г.Глыбокае праводзіць урокі і экскурсіі з вучнямі Удзелаўскай сярэдняй школы і Шунеўскай базавай школы Глыбоцкага раёна
2. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г.Глыбокае праводзіць урокі і экскурсіі з вучнямі Дзеркаўшчынскай базавай школы Глыбоцкага раёна і сярэдняй школы №2 г.Глыбокае