Сустрэча з навучэнцамі школы №20 г.Мінска імя Г.У.Булацкага ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

13 чэрвеня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з навучэнцамі школы №20 г.Мінска імя Р.У.Булацкага.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80-годдзя Вялікай Перамогі, для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «История Великой Победы», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама прадстаўлена прэзентацыя дакументаў аб партызанах – Героях Савецкага Саюза.

Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаеміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячоў Беларусі, удзельнікаў Вялікай Айчынай вайны.

 

1. Навучэнцы СШ №20 г.Мінска імя Г.В.Булацкага падчас наведвання архіва
2. І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва
3. І.У.Дарагуш распавядае пра ўдзельнікаў партызанскага руху – Герояў Савецкага Саюза
4. Навучэнцы падчас прагляду дакументальнага фільма
5. Навучэнцы падчас наведвання сховішчы фондаў асабістага паходжання
6. Навучэнцы падчас наведвання сховішчы фондаў асабістага паходжання