Мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
17 жніўня 2024 г. установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Юны архівіст» адчыніла свае дзверы для навучэнцаў 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №34 г.Гомеля». З мэтай уцягвання вучняў у работу з архіўнымі дакументамі ў школе быў арганізаваны гурток з зацікаўленых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія будуць наведваць архіў на працягу ўсяго навучальнага года, а таксама прымуць удзел у абласным конкурсе «Юны архівіст».
Навучэнцаў сустракала заг.аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Зоя Анатольеўна Аляксандравіч, якая расказала школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, яго асноўныя напрамкі дзейнасці. Рабяты з цікавасцю азнаёміліся з падборкамі дакументаў на розныя тэмы.
Затым для рабят была праведзена экскурсія па архіве і архівасховішчы, дзе школьнікам прадэманстравалі этапы працы з дакументамі: рамонт дакументаў, падшыўка спраў, афармленне вокладак спраў і г.д. У архівасховішчы вядучы архівіст аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Марына Ўладзіміраўна Бартноўская пазнаёміла рабят з асноўнымі ўмовамі сталага захоўвання дакументаў, а таксама паказала экскурсантам дакументы са 100-летняй гісторыяй.
Акрамя таго, архівісты павіншавалі школьнікаў са святам Днём народнага адзінства і прадэманстравалі фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства.
![]() |
1. Вучні ДУА «Сярэдняя школа №34 г.Гомеля» ў чытальнай зале архіва. |
![]() |
2. Школьнікі знаёмяцца з падборкай фотадакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. |
![]() |
3. Вядучы архівіст аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Марына Уладзіміраўна Бартноўская з вучнямі ў архівасховішчы. |