Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», тэматычнай інфармацыйнай гадзіны «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
7 красавіка 2025года, у рамках акцыі «Архівы-школе», а таксама ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага, ідэалагічнага выхавання, з навучэнцамі 6«А»класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» работнікамі Дзяржархіва ў г.Оршы праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
У ходзе мерапрыемства дзеці азнаёміліся з архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, якія адлюстроўваюць палітыку нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да мірнага насельніцтва Віцебскай вобласці, у тым ліку жыхароў г.Оршы і Аршанскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб шматлікіх злачынствах нацыстаў і незваротных стратах, якія прынесла вайна.
Акрамя таго, у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дзецям быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» на аснове архіўнай кінахронікі.
![]() |
Удзельнікі акцыi «Архівы-школе». |