Экскурсія для гімназістаў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У рамках акцыі «Архівы-школе» ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі з экскурсіяй навучэнцы 4 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №3 г.Магілёва».

Гімназісты пабывалі ў архівасховішчы і лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе змаглі ўбачыць, як захоўваюцца дакументы і праводзіцца іх аблічбоўка. Акрамя таго, навучэнцы з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся» і выставай архіўных дакументаў.

У завяршэнні экскурсіі ў актавай зале гімназістам быў паказаны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Навучэнцы ДУА «Гімназія №3 г.Магілёва» разглядаюць банэрную выставу «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».
2. Навучэнцы ДУА «Гімназія №3 г.Магілёва» знаёмяцца з працэсам аблічбоўкі дакументаў.
3. Навучэнцы ДУА «Гімназія №3 г.Магілёва» падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».
4. Навучэнцы ДУА «Гімназія №3 г.Магілёва» вывучаюць выставу архіўных дакументаў «Гісторыя Вялікай Перамогі».