Удзел установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лес разам».

10 красавіка 2024 года работнікі Дзяржархіва ў г.Оршы прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лес разам», прысвечанай Году якасці. Архівістамі было высаджана 400 саджанцаў яліны і бярозы.

Кожны ўдзельнік добрай ініцыятывы атрымаў зарад бадзёрасці і пазітыўнага настрою ад праведзенай працы.

Нашы лясы – гэта не толькі прыродныя багацці Беларусі, але і вынік чалавечай працы.