Аб удзеле працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна ў рэспубліканскім суботніку
25 кастрычніка 2025 года працоўны калектыў дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна» прыняў удзел у правядзенні рэспубліканскага суботніка. Прыбрана ўся прылеглая тэрыторыя архіва ад смецця, сухой травы і лісця, праведзена стрыжка кустоў, а таксама пасадка новых дэкаратыўных кустоў на тэрыторыі архіва. У тым ліку, наведзены парадак на працоўных месцах супрацоўнікаў архіўнай установы.
Архівісты НГАБ ў г. Гродна прывялі ў парадак месца пахавання на могілках па вул. Касманаўтаў у г. Гродна Каткова Аляксея Сяргеевіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара Цэнтральнага гістарычнага архіва за 1954-1986 гады.
Падчас выканання ўсіх відаў работ па ўборцы прылеглай тэрыторыі архіва выконваліся Правілы аховы працы і правілы пажарнай бяспекі.
Сабраныя работнікамі архіва грашовыя сродкі былі пералічаныя на разліковы рахунак рэспубліканскага суботніка.
![]() |
| 1.Супрацоўнікі НГАБ ў г. Гродна падчас уборкі прылеглай тэрыторыі ўстановы. |
![]() |
| 2.Супрацоўнікі НГАБ ў г. Гродна падчас уборкі прылеглай тэрыторыі ўстановы і пасадкі дэкаратыўных кустоў. |
![]() |
| 3.Супрацоўнікі НГАБ ў г. Гродна падчас прывядзення ў парадак месца пахавання на могілках па вул. касманаўтаў у г. Гродна Каткова Аляксея Сяргеевіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара Цэнтральнага гістарычнага архіва за 1954-1986 гады. |
![]() |
| 4.Супрацоўнікі НГАБ ў г. Гродна падчас прывядзення ў парадак сваіх працоўных месцаў. |



