Адкрыццё выставы «Скрозь палон» у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
12 красавіка 2025 г., у Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылося адкрыццё выставы «Скрозь палон» (да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне). Дадзены праект быў падрыхтаваны архівістамі Свярдлоўскай вобласці і перададзены ў НАРБ ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве.
Дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк коратка распавёў калектыву аб трагедыі палону і аб захаванні гістарычнай памяці аб гэтых падзеях. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок прадставіў выставу калегам, падрабязна распавёўшы аб прадстаўленых матэрыялах, а таксама аб складзе дакументаў па гэтай тэме ў фондах НАРБ.
У заключэнне дакладчык адказаў на пытанні архівістаў.
![]() |
1. Адкрыццё выставы «Скрозь палон» у НАРБ |
![]() |
2. Прадстаўленне выставы «Скрозь палон» |
![]() |
3. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |