Аб правядзенні ў Дзяржархіве ў г. Оршы інфармацыйнай гадзіны «Уз’яднанне»

17 верасня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, з навучэнцамі 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г. Оршы» заг. аддзелам выкарыстання дакументаў М.А.Нікулінай праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Уз’яднанне», прысвечаная 85-годдзю з дня аб’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай (БССР).

У ходзе дадзенага мерапрыемства навучэнцы даведаліся аб прычынах падзелу тэрыторыі нашай краіны паміж дзвюма дзяржавамі, жыцці жыхароў і палітыцы Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі, а таксама пра важную вяху ў гісторыі нашай дзяржавы – прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўз’яднанні беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве.

Акрамя таго, школьнікі змаглі азнаёміцца архіўнымі дакументамі па гісторыі аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР, размешчанымі на выставачнай экспазіцыі «Дзень народнага адзінства» Дзяржархіва ў г. Оршы, якія былі прадастаўлены дзяржаўнай установай «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», а таксама з кадрамі кінахронікі, звязанымі з уваходам на тэрыторыю Заходняй Беларусі частак Чырвонай Арміі і сустрэчай іх мясцовымі жыхарамі, аграрнымі пераўтварэннямі, выбарамі ў Народны сход Заходняй Беларусі і інш., захаванымі ў фільме «Уз’яднанне», падрыхтаваным установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».