Удзел занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Навагрудку ў адзіным уроку Памяці

19 сакавіка 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» і праекта «Юны архівіст» загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Пісарук Н.А. прыняла ўдзел ва ўроку Памяці «Хатынь і яе сёстры: трагедыя і памяць» для навучэнцаў 8 класа сярэдняй школы №3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч.

Наталля Анатольеўна расказала школьнікам аб спаленых вёсках Навагрудскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Навагрудскім гета, карных экспедыцыях у дачыненні да мірнага насельніцтва, аб правядзенні акупантамі буйнамаштабных «уціхамірвальных акцый» супраць партызанскага і падпольнага руху.

Падчас мерапрыемства навучэнцы вывучылі архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць факты злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Навагрудчыне і змяшчаюць звесткі аб шматлікіх ахвярах вайны.

 

1. Выступленне Пісарук Н.А.
2. Вучні знаёмяцца з дакументамі дзяржархіва.
3. Удзельнікі мерапрыемства.