Адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны 82-й гадавіне вызвалення горада Ліды
08.07.2026 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» быў праведзены адзіны дзень інфармавання па тэме «Вызваленне горада Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Ліда была вызвалена ў ходзе Віленскай аперацыі 8 ліпеня 1944 г.у выніку імклівай атакі трох конных палкоў практычна без страт і без супраціву. А ўжо 9 ліпеня 1944 г. Масква салютавала войскам 3-га Беларускага фронту за вызваленне Ліды 12 артылерыйскімі залпамі з 124 гармат. 25 ліпеня 1944 г.Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР воінскім часцям, якія вызначыліся пры вызваленні горада, было прысвоена ганаровае званне «Лідскія». Вызваленне Ліды – гэта асаблівая дата. Гэта дзень бясконцай падзякі героям-вызваліцелям, якія падарылі нам права жыць пад мірным небам. Горад Ліда памятае сваіх герояў, і гэты подзвіг вечна будзе жыць у сэрцах новых пакаленняў!
У рамках адзінага дня інфармавання ў архіве адбыўся прагляд фільма «Дзень незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаванага БДАКФФД.
На фота: Супрацоўнікі архіва падчас правядзення адзінага дня інфармавання.
![]() |
