Аб правядзенні мерапрыемства з выхаванцамі аздараўленчага лагера ДУА «Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 17 чэрвеня 2026 года выхаванцы аздараўленчага лагера ДУА «Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна» наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры». Для рабят была арганізавана экскурсія па архіўнай установе. Архівіст Ю.М.Супоненка расказала аб структуры і асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ва ўстанове, азнаёміла з парадкам карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале. Асаблівую цікавасць у рабят выклікала наведванне архівасховішчаў, дзе галоўны захавальнік фондаў Т.Р.Бікчантаева паведала пра ўмовы захоўвання дакументаў і найбольш цікавыя і каштоўныя архіўныя фонды.

Пасля экскурсіі рабятам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1-3. Падчас правядзення мерапрыемства
4-7. Экскурсія ў архівасховішча
8-9. Падчас прагляду дакументальнага фільма