Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
2 мая 2025г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі правёў экскурсію студэнтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Экскурсанты даведаліся пра гісторыю і структуру архіва, азнаёміліся з відамі дакументаў БДАНТД, якія сведчаць аб развіцці навукі і тэхнікі ў краіне на працягу многіх гадоў. Таксама хлопцы даведаліся пра ўмовы захоўвання дакументаў і размяшчэнне іх у сховішчы.
У чытальнай зале архіва, студэнтам была прадэманстравана праектная дакументацыя БДАНТД па будынках Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
![]() |
1. Студэнты БНТУ спачатку экскурсіі |
![]() |
2. Наведванне архівасховішча |
![]() |
3. У чытальнай зале БДАНТД |