Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 9-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа №16 ім.А.Сухамбаева г.Гродна

27 лістапада 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў 9-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа №16 ім.А.Сухамбаева г.Гродна». Пад час лекцыі навучэнцы даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, складзе яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў. Пад час экскурсіі наведалі выставачную залу і бібліятэку, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, а таксама прагледзелі фільм падрыхтаваны БДАКФФД.

 

1. Навучэнцы ў архівасховішчы.
2. Навучэнцы ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.