Інфармацыйная гадзіна «Гісторыя архіўнай службы Беларусі. Прафесія архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

20 верасня 2025 года, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе», ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» з навучэнцамі 8 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Оршы», вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Градоўка Юліяй Іваноўнай, праведзена інфармацыйная гадзіна «Гісторыя архіўнай службы Беларусі. Прафесія архівіст».

У ходзе дадзенага мерапрыемства навучэнцы, у фармаце агляднай экскурсіі па архіве, пазнаёміліся з такой прафесіяй як «архівіст», гісторыяй узнікнення архіўнай службы на тэрыторыі Аршанскага раёна, сеткай архіўных устаноў у Рэспубліцы Беларусь, даведаліся пра асноўныя напрамкі дзейнасці архіва і складзе фондаў, якія захоўваюцца, пазнаёміліся з спецыфікай дзейнасці з архіўнымі дакументамі і іх захоўваннем, азнаёміліся са стэндавымі выставамі, якія экспануюцца ў архіве.