Кіналекторый для навучэнцаў УА «Глыбоцкі дзяржаўны каледж»
3 мая 2024 года ва ўстанове адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны каледж» праведзены кіналекторый «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Перад праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам канофотафонадакументаў, выступіла загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г.Глыбокае Таццяна Аўласава. Яна расказала прысутным аб тым, як важна ў наш час захаванне памяці і беражлівыя адносіны да гісторыі.
Маладыя людзі з вялікай цікавасцю акунуліся ў падзеі, якія адбываліся 80 гадоў таму.