Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў 11 класа ДУА «Сярэдняй школы №7 г.Магілёва» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і акцыі «Архівы-школе» 18 красавіка 2025г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 11 класа ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Магілёва».
У ходзе экскурсіі, школьнікі даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб рабоце аддзела выкарыстання, аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў. Таксама азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «Юныя героі-антыфашысты на тэрыторыі роднага горада», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Прагледжан дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў».
А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой навучэнцы азнаёміліся са складам і рэжымам захоўвання дакументаў.
![]() |
![]() |
1-2. Навучэнцы знаёмяцца з архіўнымі дакументамі перад праглядам фільма. |
![]() |
3. Экскурсія ў архівасховішча. |
![]() |
4. Вучні ў музейным пакоі знаёмяцца з экспанатамі. |
![]() |
5. Агульнае памятнае фота. |