У рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст»

16.02.2024 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 8 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 12 г. Ліды».

Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. На тэарэтычным занятку дзеці даведаліся аб забеспячэнні захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду і аб рабоце праграмнага модуля «Забеспячэнне захаванасці». На практычным занятку юным архівістам далі магчымасць паўдзельнічаць у архіўна-даследчай рабоце па выяўленні звестак аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Для школьнікаў быў арганізаваны прагляд відэароліка «Тая самая якасць. Галоўная страва беларуса», падрыхтаванага БДАКФФД.