Практыка студэнтаў на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
З 4 сакавіка 2024 г. на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь арганізавана пераддыпломная практыка студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 4-га курса спецыяльнасцей «Гісторыя (па накірунках)» і «Гісторыка-архівазнаўства».
Асноўнай мэтай практыкі з’яўляецца работа над дыпломнымі праектамі і азнаямленне з напрамкамі дзейнасці ўстановы. Тэматыка дыпломных праектаў адпавядае перыяду і складу дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. Гэта дасць магчымасць практыкантам працаваць над сваімі дыпломнымі работамі, выкарыстоўваючы архіўныя дакументы. Студэнты таксама змогуць прымяніць і замацаваць свае тэарэтычныя веды на практыцы, выконваючы пэўныя віды работ.
З прывітальным словам перад студэнтамі выступіў дырэктар архіва А.К.Дземянюк, які адзначыў важнасць практычнай працы ў архіве.
Кіраўнікамі практыкі прызначаны работнікі з ліку найбольш вопытных: загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка, намеснік загадчыка аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Г.А.Жукоўская, намеснік загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм У.Ю.Монзуль.
Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка правяла экскурсію па архіву, пад час якой студэнты азнаёміліся з гісторыяй установы, складам і асаблівасцямі захоўвання дакументаў, выставачнай і публікацыйнай дзейнасцю архівістаў. Таксама студэнтам была прадэманстравана відэапрэзенацыя архіва.
![]() |
Прывітальнае слова дырэктара архіва А.К.Дземянюка |
![]() |
Уводны інструктаж студэнтаў |
![]() |
Пад час экскурсіі |
![]() |
Пад час экскурсіі |