Экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная спецыяльная школа закрытага тыпу»

У рамках акцыі «Архівы-школе» выхаванцы ўстановы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная спецыяльная школа закрытага тыпу» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У чытальнай зале юнакі пазнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы, асаблівасцямі працы архівістаў. Таксама яны пазнаёміліся з дакументамі, прысвечанымі спаленым у гады акупацыі беларускім вёскам, у тым ліку і в. Боркі Кіраўскага раёна, зборнікам дакументаў «Без тэрміна даўнасці. Магілёўская вобласць».

Потым экскурсія працягнулася ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе навучэнцам быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў. А ў завяршэнні яны пабывалі ў архівасховішчы, дзе змаглі даведацца пра асаблівасці ўмоў захоўвання дакументаў.