Аб правядзенні экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці», прымеркаванай да Міжнароднага тыдня архіваў
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і падчас мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў, 11 чэрвеня 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 8 класа сярэдняй школы №40 г.Магілёва, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым школьным лагеры.
У ходзе экскурсіі вядучы архівіст Брузгіна Святлана пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў. Акцэнтавала ўвагу дзяцей на тым, што галоўная задача архівістаў – захаваць дакументальную спадчыну, даць магчымасць людзям знаёміцца з архіўнымі дакументамі. Таксама юнакі азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: Абарона горада Магілёва, Партызанскі рух, 80-годдзе вызвалення горада Магілёва, Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні экскурсіі госці азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.
![]() |
1. Вядучы архівіст Брузгіна Святлана знаёміць навучэнцаў з дакументамі архіва |
![]() |
2. Навучэнцы сярэдняй школы №40 г.Магілёва ў музейным пакоі |