Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ўрока гістарычнай памяці ў рамках акцыі «Архівы – школе» для школьнікаў Навабеліцкага раёна г. Гомеля ў кінатэатры «Мір»
2 ліпеня 2024 г. напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч у рамках акцыі «Архівы-школе» правёў урок гістарычнай памяці для школьнікаў Навабеліцкага раёна г. Гомеля ў кінатэатры «Мір» (97 школьнікаў).
У сваім дакладзе дырэктар ДАГв узняў надзвычай актуальныя на сёння тэмы: што значыць быць патрыётам сваёй краіны, што такое патрыятызм і як яго разумее цяперашняе пакаленне, як важна любіць, берагчы і абараняць сваю Радзіму.
Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прадставіла ў сценах кінатэатра дакументальную выставу «Гомельшчына непакораная». Выкарыстоўваючы матэрыялы выставы дырэктарам ДАГв у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» быў праведзены ўрок «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Дзякуючы чаму 97 школьнікаў Навабеліцкага раёна г. Гомеля атрымалі ўнікальную магчымасць падрабязна вывучыць прадстаўленыя на выставе архіўныя дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць падзеі тых ужо далёкіх дзён у гісторыі нашай вобласці.
Выставачны праект «Гомельшчына непакораная» з’яўляецца важкім укладам у вялікую працу, якая праводзіцца архіўнымі ўстановамі па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.) і набывае асаблівае значэнне ў 80-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад нямецка-фас. захопнікаў.
Акрамя таго, для хлопцаў быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне» ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-м угодкам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выступаючы перад школьнікамі, дырэктар ДАГв Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч расказаў аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», які падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, дзе ў храналагічным парадку ідзе апавяданне аб вызваленні гарадоў Беларусі.
![]() |
1. Школьнікі Навабеліцкага раёна г. Гомеля |
![]() |
2. Выступленне дырэктара ДАГв А.М.Сушчэвіча перад праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне» |
![]() |
3. Дырэктар ДАГв А.М.Сушчэвіч падчас урока |
![]() |
4. Школьнікі вывучаюць дакументальную выставу «Гомельшчына непакораная» |