Кінахроніка Перамогі: Маладзечанскія архівісты правялі кіналекторый для навучэнцаў сярэдняй школы №14

У сценах сярэдняй школы №14 г.Маладзечна прагучалі галасы гісторыі– супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва правялі кіналекторый, прысвечаны подзвігам савецкіх салдат у Вялікай Айчыннай вайне.

Школьнікі ўбачылі дакументальныя фільмы «Гісторыя Вялікай Перамогі» і «Казахстан у Вялікай Айчыннай вайне», якія раскрылі гераічныя старонкі мінулага.

Архівіст Марыя Мячкоўская падрабязна расказала пра ключавыя падзеі, захаваныя на плёнцы, падкрэсліла значнасць захавання гістарычнай памяці і перадачы ведаў новым пакаленням.

Пасля прагляду ў навучэнцаў была магчымасць абмеркаваць убачанае, задаць пытанні і выказаць свае ўражанні. Гістарычныя кадры, жывыя апавяданні і дыялог пакаленняў– гэта тое, што робіць падобныя сустрэчы каштоўнымі і неабходнымі.

 

1. Марыя Мячкоўская падчас анатацыі да фільма
2. Падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
3. Падчас прагляду фільма «Казахстан у Вялікай Айчыннай вайне»