Дзень адчыненых дзвярэй у дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці

3 сакавіка 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 85-годдзя ўтварэння архіва.

У сувязі з гэтай падзеяй дзяржаўны архіў гасцінна расчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых.

Наведвальнікамі архіва сталі навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.Н.Пенязькова» і навучэнцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».

Падчас наведвання чытальнай залы архіва дзецям была прадэманстравана выстава архіўных дакументаў і фатаграфій «Героі Вялікай Перамогі», а супрацоўнікі архіва распавялі дзецям аб правілах і парадку працы карыстальнікаў у чытальнай зале.

У рамках гэтага мерапрыемства былі праведзены экскурсіі па архіву, падчас якіх дзеці даведаліся аб асноўных напрамках работы архіва, складзе і колькасці захоўваемых дакументаў, змаглі азнаёміцца з самымі цікавымі з іх.

Фармат мерапрыемства быў абраны так, каб навучэнцы атрымалі магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю архіва і ўбачыць разнастайнасць захоўваемых дакументаў, але і пазнаёміцца з тым, як трэба працаваць з дакументамі і як можна выкарыстоўваць вопыт архівістаў у паўсядзённым жыцці.

У заключэнні мерапрыемства архівісты падрыхтавалі гасцям нямала прыемных і цікавых сюрпрызаў. У іх ліку – перадача ў дар школьнаму музею сярэдняй школы №3 г.Гомеля імя Д.Н.Пенязькова копіі асабістай справы Пенязькова Дзмітрыя Нікандравіча.

 

1. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя д.Н.Пенязькова» падчас мерапрыемства
2. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя д.Н.Пенязькова» падчас мерапрыемства
3. Дырэктар дзяржаўнага архіва I.У.Жынёва падчас перадачы ў дар копіі асабістай справы Д.Н.Пенязькова навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.Н.Пенязькова»
4. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.Н.Пенязькова» падчас экскурсіі ў лабараторыю
5. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.Н.Пенязькова» падчас экскурсіі
6. Навучэнцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства
7. Навучэнцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства
8. Навучэнцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас агляднай экскурсіі