Аб удзеле ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» ў прэм’ерным паказе дакументальна фільма «Чарнобыль. Жывая зямля» стужка прымеркаваная да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС
17 красавіка 2026 года у кінатэатры «Беларусь» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» прынялі ўдзел у прыкладным паказе дакументальна фільма «Чарнобыль. Жывая зямля». Стужка прымеркаваная да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС.
Фільм створаны ў 2026 годзе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» маладым рэжысёрам Марынай Данекінай. Кінастужка стала не проста дакументальнай хронікай, а эмацыйным мостам, які злучае сучаснасць і мінулае. У 39 хвілін аўтары карціны змясцілі і горыч першых гадзін пасля трагічнай падзеі, і пачуццё гонару за адроджаны край.
Спалучаючы хранікальныя кадры, апавяданні відавочцаў і ўдзельнікаў падзей – выратавальнікаў, міліцыянтаў, лекараў, навукоўцаў, работнікаў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і проста жыхароў пацярпелых рэгіёнаў, ад старых да моладзі, і здымкі сённяшняга дня, узнаўляецца маштабная карціна ўсенароднай працы па пераадоленні наступстваў аварыі і адраджэнню беларускіх зямель, якую ўзначальвае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Перад пачаткам паказу госці кінатэатра змаглі паглядзець унікальныя экспазіцыі, падрыхтаваныя ўстановамі занальнага дзяржархіва, адукацыі, культуры і 30-й асобнай чыгуначнай брыгадай. Таксама дэманстраваўся і відэашэраг з дакументаў і фота, прадастаўленых слутчанамі, якія, як адзначыла дырэктар Слуцкага філіяла УП «Мінаблкінавідэапракат» Наталля Караваева, уяўляюць сабой асаблівую каштоўнасць.
Перад гледачамі выступіў і старшыня Слуцкай раённай арганізацыі імя Маршала Г.К.Жукава Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Макараў, які распавёў пра падзеі 1986-га года, якія пакінулі след у яго душы і памяці.
На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.
![]() |
![]() |

