Аб правядзенні інфармацыйнай гадзіны ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

14 сакавіка 2025 года, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе», з навучэнцамі 8 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы», вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Градоўка Юліяй Іванаўнай, праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Аршаншчына: спадчына мінулага», прысвечаны помнікам гісторыі, архітэктуры і мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі г.Оршы і Аршанскага раёна.

Увазе вучняў былі прадстаўлены архіўныя дакументы і фатаграфіі, якія апавядаюць пра гісторыю існуючых і страчаных каталіцкіх і праваслаўных храмаў, а таксама музеяў і іншых помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

У завяршэнні мерапрыемства для навучэнцаў была праведзена экскурсія па стэндавай экспазіцыі выстаўкі архіўных дакументаў «Мой завод – мой гонар!», прысвечанай 125-годдзю з часу заснавання Аршанскага станкабудаўнічага завода «Чырвоны змагар».

 

1. Інфармацыйная гадзіна
2. Правядзенне экскурсіі