15 жніўня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы 10-11-х класаў сярэдняй школы № 17 ім. І.Р. Бумагіна г. Віцебска

Для дзяцей была арганізаваны аглядная экскурсія па архіве, падчас якой школьнікі азнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы на Віцебшчыне і асноўнымі напрамкамі дзейнасці сучаснага архіва, пабывалі ў адным з архівасховішчаў і атрымалі ўяўленне аб арганізацыі захоўвання дакументаў у архіве і мерапрыемствах па забеспячэнні іх захаванасці.

Таксама школьнікам была прадэманстравана віртуальная выстава архіўных дакументаў «Знак якасці: Чырвоны Кастрычнік», прысвечаная Году якасці.

 

1. Вядучы архівіст Багданава Алеся Уладзіміраўна знаёміць навучэнцаў з гісторыяй архіўнай справы на Віцебшчыне.
2. Навучэнцы сярэдняй школы № 17 ім. І.Р. Бумагіна г. Віцебска падчас наведвання Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.