Аб правядзенні тэматычнай экскурсіі «Сляды часу: вуліцы і будынкі, якія захоўваюць гісторыю горада» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
19 жніўня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена тэматычная экскурсія «Сляды часу: вуліцы і будынкі, якія захоўваюць гісторыю горада» для навучэнцаў 6 «В» класа ДУА «СШ №16 ім. А. Сухамбаева г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе».
Навучэнцам была прадстаўлена прэзентацыя аб гістарычнай забудове г.Гродна. Дзеці пазнаёміліся са старымі назвамі вуліц, успомнілі аб тым, дзе ў горадзе захаваліся старыя дамы, і хто быў іх уладальнікамі, разгледзелі архітэктурныя асаблівасці гэтых будынкаў, а ў завяршэнне адказалі на пытанні віктарыны па тэме экскурсіі.
![]() |
| Навучэнцы падчас экскурсіі. |
