Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» інфармацыйнай гадзіны «Мінулых дзён святая памяць. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
16 красавіка 2026 года, у рамках акцыі «Архівы-школе», а таксама ў мэтах ідэалагічнага выхавання і фарміравання ўяўленняў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў дзяцей старэйшай узроставай групы, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» з навучэнцамі 5-8 класаў архівістам 1-й катэгорыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Орша» А.М.Барэйка праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна «Мінулых дзён святая памяць. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
У ходзе мерапрыемства вучні азнаёміліся з архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да мірнага насельніцтва г.Оршы і Аршанскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вынікам мерапрыемства стаў паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
На фота: Архівіст аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы А.М.Барэйка праводзіць інфармацыйную гадзіну для навучэнцаў 5-8 класаў ДУА «Сярэдняя школа №21 г.Оршы»
![]() |
