Аб правядзенні ўрока памяці спецыялістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне для навучэнцаў працоўнага лагера сярэдняй школы № 7 г. Кобрына

20 чэрвеня 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі навучэнцы працоўнага лагера сярэдняй школы № 7 г. Кобрына.

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа архівісты правялі ўрок «Памяць і боль беларускай зямлі».

Школьнікам былі прадэманстраваны архіўныя дакументы, якія сведчаць аб генацыдзе мірных грамадзян г. Кобрына і раёна; прадстаўлены фотадакументы памятных месцаў масавага расстрэлу мірных жыхароў, успаміны відавочцаў аб акупацыйным рэжыме ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, апублікаваныя ў мясцовых СМІ.

У завяршэнні ўрока памяці для вучняў была праведзена віктарына «Нельга забыць! Нельга маўчаць!».

 

1. Вучні падчас урока памяці
2. Дэманстрацыя віктарыны для школьнікаў
3. Вучні адказваюць на пытанні віктарыны