Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўнаму святу Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14 лютага 2025 г. адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню Канстытуцыі на базе ўстановы ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля». Спікерамі дыялогавай пляцоўкі выступілі старшыня Навабеліцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» г.Гомеля Любоў Ткач і загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ГДУ ім.Ф. Скарыны, дацэнт Таццяна Сянькова. Экспертамі выступілі прадстаўнікі маладзёжнага савета пры Гомельскім гарадскім Савеце дэпутатаў Анастасія Камарова, Мікіта Сернаў, архівіст дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Анастасія Арцем’ева, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Павел Мухіянаў, а таксама старшакласнікі школы №75.

У сваіх выступленнях удзельнікі дыялогавай пляцоўкі спыніліся на асноўных прынцыпах Канстытуцыі, пазначыўшы асноўныя палажэнні, накіраваныя на абарону правоў і свабод грамадзян.

Таксама абмеркавалі, як Канстытуцыя выступае асновай для развіцця маладзёжнага патэнцыялу, пагаварылі пра гісторыю стварэння першай Канстытуцыі і канстытуцыйным развіцці ў нашай краіне на сучасным этапе. Напрыканцы мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў», прысвечаны гісторыі і асноўных дапаўненнях і зменах, прынятых рэспубліканскім рэферэндумам у 2022 годзе.

Архівіст 2 катэгорыі Вікторыя Рудэнка прыняла ўдзел у мерапрыемстве ГА «БРСМ» у рамках Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі», прымеркаванай да Дня Канстытуцыі РБ. На мерапрыемстве ўрачыста былі ўручаны пашпарты дзесяці лепшым навучэнцам адукацыйных устаноў Навабеліцкага раёна г.Гомеля, а таксама членскія білеты «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі» і партыі «Белая Русь». У завяршэнні ўдзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у мітынгу і ўскладанні кветак да стэлы-помніка рабочым дрэваапрацоўчага камбіната – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі на базе ДУА «Сярэдняя школа №75»
2. Навучэнцы дыялогавай пляцоўкі задаюць пытанні
3. Архівіст 2 катэгорыі Вікторыя Рудэнка на мерапрыемстве ГА «БРСМ»
4. Урачыстае ўручэнне дакументаў