Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
18.03.2025 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 9 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».
Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. На тэарэтычным занятку вучняў азнаёмілі з асноўнымі прынцыпамі і крытэрыямі правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў. На практычным занятку для юных архівістаў правялі майстар-клас па тэме «Падрыхтоўка справы да захоўвання ў архіве».
![]() |
1. Школьнікі падчас заняткаў. |
![]() |
2. Школьнікі падчас заняткаў. |