Прафарыентацыя і патрыятызм: мерапрыемства ў Рэчыцкай раённай гімназіі імя В.Ф.Маргелава

20 лютага 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» для навучэнцаў 11 класа Рэчыцкай раённай гімназіі імя В.Ф.Маргелава Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы правёў пазнавальнае мерапрыемства.

Архівісты расказвалі рабятам аб фондаўтваральніку архіва – Герое Савецкага Саюза ваенным лётчыку Дзмітрыі Данілавічы Валенціку (23 лютага – 118 гадоў са дня яго нараджэння) і прадстаўлялі іх увазе частку яго дакументаў. З вялікай цікавасцю гімназісты слухалі інфармацыю аб прафесіі архівіста і ўстановах адукацыі, у якіх на яе вучацца.

Апрача таго, у час сустрэчы адбылася трансляцыя дакументальнага фільма БДАКФФД «Да 100-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка», дзякуючы якому навучэнцы даведваліся аб гісторыі запаведніка, знаёміліся з яго флорай і фаунай. Па заканчэнні кіналекторыя яны атрымалі візіткі з QR-кодам ютуб-канала дадзенага архіва.

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка расказвае гімназістам аб Герое Савецкага Союза Д.Д.Валенціку
2-4. Навучэнцы 11 класа знаёмяцца з дакументамі з фонда Героя Савецкага Союза Д.Д.Валенціка
5. Візітка з QR-кодам ютуб-канала БДАКФФД