17 верасня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» прайшоў адзіны ўрок з навучэнцамі 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Жлобіна», прысвечаны Дню народнага адзінства

Супрацоўнік архіва, Елісеева Ірына Мікалаеўна, пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй аднаго з самых маладых свят суверэннай Беларусі – Днём народнага адзінства.

У рамках урока адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Уз’яднанне», які наглядна прадэманстраваў гістарычную атмасферу і важнасць адзінства народа ў цяжкія часы.

Завяршылася сустрэча азнаямленчай экскурсіяй па архівасховішчы, дзе школьнікі змаглі ўбачыць архіўныя дакументы і даведацца пра асаблівасці працы з гістарычнымі крыніцамі.

Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у навучэнцаў і садзейнічала фарміраванню ў іх пачуцця патрыятызму і павагі да гісторыі сваёй краіны.