Урок памяці і смутку «Халакост-памяць пакаленняў»
27 студзеня Генеральнай асамблеяй ААН была заснавана памятная дата – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Менавіта ў гэты дзень, 27 студзеня, савецкімі войскамі быў вызвалены найбуйнейшы нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Асвенцым-Біркенаў у 1945 годзе.
У рамках клуба «Патрыёт» да гэтае жалобнай даты ва ўстанове культуры «Жлобінская цэнтральная районная бібліятэцка №2» для навучэнцаў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Жлобіна» прайшоў урок памяці і смутку «Халакост-памяць пакаленняў».
На мерапрыемства была запрошана архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў г.Жлобіне» Ірына Елісеева.
Асобую ўвагу Ірына Мікалаеўна ўдзяліла трагедыям, якія адбыліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, асабліва масаваму пакаранню яўрэяў, якія пражывалі ў горадзе Жлобіне і Жлобінскім раёне падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыя Халакосту тут – гэта не абстрактныя лічбы, а асабістыя лёсы, вуліцы, якія зніклі, і цішыня, якая ўстала на месцы былога яўрэйскага таварыства, якая назаўсёды пакінула трагічны след у гісторыі горада.
Супрацоўнікам архіва былі дадзены арыгінальныя дакументы па Жлобінскім раёне «Спіс грамадзян, расстраляных і сагнаных у Германію ў 1941-1945 гг».
Ірына Мікалаеўна зачытала адзін з архіўных дакументаў «Акт аб апытанні сведак расстрэлу яўрэяў у г.Жлобіне».
Маўклівымі, але красамоўнымі сведкамі той эпохі сталі кнігі. Бібліятэкар, Дашкевіч Ала, падрабязна прадставіла тэматычную выставу «Ахвярам Халакосту прысвячаецца…», дзе дакументальная праўда хронік сустрэлася з пранізлівай сілай мастацкага слова.
Дзеці даведаліся, што азначае слова Халакост, аб генацыдзе яўрэяў у гады Другой Сусветнай вайны, аб зверствах фашыстаў на акупіраваных імі тэрыторыях. Даведаліся аб тым, чым адрозніваецца лагер смерці ад канцлагера.
На фоне музычнага стварэння «Яўрэйская малітва» удзельнікі мерапрыемства запалілі свячу памяці ўсім ахвярам Халакосту.
Той, хто не памятае свайго мінулага, асуджаны перажыць яго ізноў!
![]() |
| 1. Урок памяці і смутку «Халакост-памяць пакаленняў» |
![]() |
| 2. Экспазіцыя архіўных дакументаў |
![]() |
| 3. Ірына Елісеева прадстаўляе архіўныя дакументы, якія апавядаюць аб трагедыі |
![]() |
| 4. Выступленне Ірыны Елісеевай перад дзецьмі |



