Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі вучні ў рамках акцыі «Архівы – школе»
11 снежня 2024 г. у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне пабывалі школьнікі сярэдняй школы №3 г.Кобрына.
Традыцыйна супрацоўнікі архіва правялі аглядную экскурсію па архіве для дзяцей. Азнаёмілі з умовамі захоўвання дакументаў, іх складам.
У чытальнай зале навучэнцам 10 «А» класа былі прадэманстраваны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і інфармацыйны матэрыял «Беларусь развіваецца. Беларусь адзіная».
![]() |
1. Школьнікі падчас экскурсіі па архіве |
![]() |
2. Вучні за праглядам дакументальнага фільма |
![]() |
3. Дзеці падчас прагляду інфармацыйнага матэрыялу |