Аб правядзенні ўрока на тэму: «Дзень ведаў»
02.09.2024 у рамках акцыі «Архівы – школе» дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне Закірава Юлія Уладзіміраўна папрысутнічала на ўрачыстай лінейцы і правяла ўрок, прысвечаны Дню ведаў для вучняў 4 «А» класа на базе пачатковай школы №10 г.Кобрына.
У ходзе ўрока дырэктар архіва распавяла навучэнцам аб архіве. Школьнікі даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці, склад захаваных фондаў; спецыфіку работы з архіўнымі дакументамі і захоўвання дакументаў.
У завяршэнні ўрока Юлія Уладзіміраўна адказала на пытанні і павіншавала дзяцей з пачаткам навучальнага года.
![]() |
1. Дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне Ю.У.Закірава на ўрачыстай лінейцы пачатковай школы №10 г.Кобрына, прысвечанай Дню ведаў |
![]() |
2. Дырэктар архіва Ю.У.Закірава падчас урока ў 4 «А» класе пачатковай школы №10 г.Кобрина |