Мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» з удзелам супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
19 лютага 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел у куратарскай гадзіне груп другога курса аддзялення сацыякультурнай дзейнасці і інфармацыйна-дакументацыйных камунікацый установы адукацыі «Магілеўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая і вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксей Швыроў пазнаёмілі навучэнцаў з банэрнай выстаўкай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». Выстаўка, створаная на аснове архіўных дакументаў і фатаграфій, прысвечана гісторыі Магілёва ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні сустрэчы быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Партызанская рэспубліка», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск). Фільм прысвечаны партызанскаму руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У кадрах кінахронікі адлюстраваны баявыя дзеянні, побыт і хвіліны адпачынку партызан. Дэманстрацыя фільма садзейнічае захаванню гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа.
![]() |
1. Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая знаёміць навучэнцаў з матэрыяламі банэрнай выставы «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |
![]() |
2. Выступленне вядучага архівіста аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксея Швырова. |
![]() |
3. Дэманстрацыя дакументальнага фільма «Партызанская рэспубліка». |
![]() |
4. Навучэнцы падчас прагляду. |