Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна тэматычнай экскурсіі для навучэнцаў 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г.Гродна»

22 лістапада 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзена тэматычная экскурсія для навучэнцаў 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г.Гродна». Навучэнцы наведалі выставачную залу, пераплётную майстэрню і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, дзе ўбачылі «майстар-клас» па рэстаўрацыі і пераплёту архіўных спраў.

 

Навучэнцы ў выставачнай зале
Навучэнцы ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў