Аб правядзенні тэматычных заняткаў з навучэнцамі 9,11 класаў ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна»

У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» і Дзяржаўнай установай адукацыі «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна» і ў рамках акцыі «Архівы – Школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» 15 красавіка 2024 года , 11 класаў было арганізавана правядзенне навучальнага занятку «Арганізацыя працы з карыстальнікамі».

Пры правядзенні занятку супрацоўнік дзяржаўнай архіўнай установы падрабязна азнаёміла навучэнцаў з матэрыялам, які змяшчае інфармацыю аб асноўных аспектах арганізацыі працы ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» з карыстальнікамі.

Для больш поўнага ўяўлення аб усіх напрамках работы архіваў навучэнцам былі прадэманстраваны відэаўрокі «Рэстаўрацыя дакументаў», «Алічбоўка дакументаў» і «Прашыўка спраў», падрыхтаваныя дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Міністэрства юстыцыі і справаводства Рэспублікі Беларусь.