Аб правядзенні майстар-класа па выдачы спраў з архівасховішчаў, у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»
15 мая 2025 года ў рамках акцыі «Юны архівіст» з навучэнцамі 8 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» вядучым архівістам аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў М.В.Герасюта, на базе Дзяржархіва ў г.Оршы, праведзены майстар-клас па выдачы спраў з архівасховішчаў.
Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з парадкам выдачы спраў супрацоўнікам архіва. Прагледзелі відэаролік «Выдача спраў з архівасховішчаў работнікамі архіва ў працоўныя памяшканні для правядзення архіўных работ з дакументамі». На практыцы замацавалі атрыманыя веды шляхам самастойнага пошуку і выдачы спраў з архівасховішча. Атрымалі адказы на пытанні аб прафесіі архівіста.
На фота: Вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў М.В.Герасюта праводзіць майстар-клас па выдачы спраў з архівасховішчаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Оршы»