У Дзяржархіве ў г.Глыбокае праведзена сустрэча-дыялог «Дзень, які змяніў усё»
Напярэдадні Дня народнага адзінства ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама адбылася сустрэча-дыялог «Дзень, які змяніў усё». Сустрэча сабрала прадстаўнікоў розных пакаленняў: навучэнцаў устаноў адукацыі, настаўнікаў і працуючую моладзь.
Для прысутных прадэманстраваны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам канафотафонадакументаў. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва Таццяна Аўласава прадставіла падборку артыкулаў з Глыбоцкай і Пліскай раённых газет і расказала пра тое, як асвятляла прэса ў розныя гады святкаванне Дня народнага адзінства.
Атмасфера сустрэчы была напоўнена вялікай павагай да гісторыі нашай краіны. Удзельнікі дыялогу актыўна дзяліліся сваімі думкамі аб значэнні гэтага дня для сучаснага беларускага грамадства.
![]() |
| Фатаграфіі, зробленыя падчас правядзення сустрэчы-дыялогу |
