Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы тэматычнай інфармацыйнай гадзіны «Мінулых дзён святая памяць. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

17 красавіка 2025 года, у рамках акцыі «Архівы-школе», а таксама ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага, ідэалагічнага выхавання, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Оршы імя Б.Л.Хігрына» з навучэнцамі 6, 7 і 9 класаў вядучым архівістам Дзяржархіва ў г.Оршы Градоўка Ю.І. праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна «Мінулых дзён святая памяць. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У ходзе мерапрыемства хлопцы азнаёміліся з архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да мірнага насельніцтва г.Оршы і Аршанскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.