Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ўрока Памяці і кіналекторыя ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

5 мая 2025 г. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці правёў урок Памяці ва УА «Гомельскі дзяржаўны каледж будаўнікоў».

Дырэктар архіва Юрый Шастапалаў на ўроку звярнуўся да навучэнцаў са словамі аб важнасці самавызначэння асобы ў перыяд складанай палітычнай абстаноўкі на сусветнай арэне. У некаторых еўрапейскіх краінах зносяць помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны, якія выратавалі свет ад карычневай чумы фашызму. Факты пераацэньвання заходнімі палітолагамі значнасці гістарычнага ўкладу Савецкага Саюза ў Вялікую Перамогу свядома накіраваны на адрас сучаснай моладзі. Маладое пакаленне абавязана крытычна ставіцца спробам сцірання гістарычнай памяці. У 2022 годзе прыняты закон «Аб генацыдзе беларускага народа». Законам устанаўліваецца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа, напрыклад, праз размяшчэнне адпаведнай інфармацыі ў СМІ або ў інтэрнэце. Веды гісторыі роднага краю, беражлівыя адносіны да памятных мясцін пахаванняў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны – галоўная задача сучаснасці. Беларусь ніколі не забудзе сваіх Герояў, якія аддалі свае жыцці на палях бітваў.

Старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка расказала навучэнцам аб дакументах Надзвычайнай камісіі аб эканамічных стратах і зверствах фашыстаў на тэрыторыі Гомельшчыны, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. Усё менш і менш застаецца ўдзельнікаў і сведкаў той страшнай вайны. Мы, пакаленні, якія не ведалі вайны, павінны памятаць прыклады гераічнай стойкасці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, самаадданай працы жанчын, падлеткаў і дзяцей, якія ў глыбокім тыле змагаліся і працавалі ў імя будучыні, забяспечваючы свой уклад у Вялікую Перамогу. Навучэнцы паглядзелі дакументальны фільм БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі».

У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы каледжа прадэманстравалі выставу, зробленую сваімі рукамі і прысвечаную найпрыгажэйшым куткам горада Гомеля.

 

1. Выступленне дырэктара Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.Шастапалава на ўроку Памяці
2. Выступленне старшага навуковага супрацоўніка М.Вашчанкі на ўроку Памяці
3. Навучэнцы каледжа будаўнікоў глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі»
4. Выстава работ навучэнцаў будаўнічага каледжа