Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №37 г.Гродна»

10 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №37 г.Гродно».

На лекцыі навучэнцам была прадэманстравана прэзентацыя аб дзейнасці архіва і складзе дакументаў, якія ў ім захоўваюцца. У час экскурсіі дзеці наведалі выставачную залу, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў выклікаў «куток архівіста» і «генеалагічнае дрэва архіва», на якім можна ўбачыць фатаграфіі ўсіх супрацоўнікаў.

 

1. Наведвальнікі ў выставачнай зале.
2. Навучэнцы ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.