Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» ў гасцях у ДУА «Тугаліцкая сярэдняя школа Бабруйскага раёна»

Архіў працягвае ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» наведваць установы адукацыі Бабруйскага раёна. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц і загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Кузняцова наведалі ДУА «Тугаліцкая сярэдняя школа Бабруйскага раёна». Навучэнцаў пазнаёмілі з дзейнасцю архіва, паказалі дакументальны фільм «Вызваленне», дакумент са стогадовай гісторыяй і ўнікальны «Альбом з 45-га», які стваралі салдаты 54 авіябамбардзіровачнага палка.

 

1. ДУА «Тугаліцкая сярэдняя школа Бабруйскага раёна»
2. Уступнае слова дырэктара ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алены Заяц
3. Заведующий отделом сохранности и использования документов и фондов Екатерина Кузнецова знакомит с виртуальной выставкой
4. Учащиеся во время просмотра документального фильм «Освобождение»