17 чэрвеня 2024 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 4 г. Віцебска, якія знаходзяцца ў профільным летнім аздараўленчым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей
Мерапрыемства праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і прымеркавана да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Падчас візіту дзеці даведаліся аб ролі архіваў у справе зберажэння дакументальнай памяці, месцах захоўвання дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, працы архівістаў па зборы дакументаў у вызваленых гарадах, а таксама паглядзелі віртуальную выставу «Лагер смерці» і дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
На фота: Навучэнцы сярэдняй школы № 4 г. Віцебска падчас наведвання Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.